Прадстаўнік СААЗ станоўча ацаніла кітайскую дапамогу Кеніі ў барацьбе з ліхаманкай Эбола
  2014-08-14 16:12:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дапамога кітайскіх медыцынскіх брыгад спрыяе ўмацаванню сіл заходнеафрыканскіх краін у барацьбе з ліхаманкай Эбола. Пра гэта заявіла ў сераду прадстаўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя / СААЗ / у Кеніі Кістодзіа Мандлхатэ.

Яна адзначыла, што Кітай разам з міжнароднай супольнасцю процідзейнічае ліхаманцы Эбола, якая распаўсюджваецца ў заходнеафрыканскіх краінах. Кітайскі ўрад прадаставіў ім медыцынскае абсталяванне, прадметы першай неабходнасці, а таксама накіравала экспертаў.

На яе думку, вопыт, назапашаны Кітаем у галіне лячэння інфекцыйных хвароб, дапаможа Афрыцы процідзейнічаць ліхаманцы Эбола. У мінулым Кітай справіўся з птушыным грыпам і цяжкім вострым рэспіраторным сіндромам. Тыя краіны, у якіх распаўсюджваецца ліхаманка Эбола, могуць скарыстацца кітайскім досведам для ліквідацыі дадзенай эпідэміі.

Кістодзіа Мандлхатэ таксама высока ацаніла кітайскія інвестыцыі ў будаўніцтва аб'ектаў медыцынскай і санітарнай інфраструктуры, заявіўшы: "Кітайская дапамога надзвычай важная для аднаўлення медыцынскіх устаноў у краінах, якія пацярпелі ад ліхаманкі Эбола."

Кітай накіраваў тры групы экспертаў у галіне грамадскай аховы здароўя ў краіны, дзе лютуе ліхаманка Эбола - Гвінею, Ліберыю і Сьера-Леонэ, каб аказаць ім дапамогу ў барацьбе з эпідэміяй і яе распаўсюджваннем. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040