Кітай акажа дапамогу Сьера-Леонэ ў стварэнні лабараторыі для выяўлення віруса Эбола
  2014-09-09 15:04:28  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай акажа дапамогу Сьера-Леонэ ў стварэнні лабараторыі для выяўлення віруса Эбола і ізаляванага цэнтра для лячэння хворых. Пра гэта паведаміў начальнік Кітайскага цэнтра па прафілактыцы хвароб і кантролі за ачагамі іх узнікнення Ван Юй.

Ван Юй адзначыў, што Кітай у бліжэйшы час перавязе мабільную лабараторыю ў Сьера-Леонэ, а таксама створыць у адной з бальніц ізаляваны цэнтр для лячэння хворых на ліхаманку Эбола. Апрача гэтага кітайскі бок будзе весці супрацоўніцтва па стварэнні ў бліжэйшыя месяцы бяспечнай біялагічнай лабараторыі трэцяй ступені.

Паводле статыстыкі, апублікаванай Міністэрствам аховы здароўя Сьера-Леонэ, у краіне зарэгістравана ў агульнай складанасці 1276 пацверджаных выпадкаў заражэння вірусам Эбола, 426 чалавек загінулі. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040