Міжнароднай супольнасці варта аб'яднанымі намаганнямі процідзейнічаць распаўсюджанню ліхаманкі Эбола
  2014-09-26 15:03:01  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міжнароднай супольнасці неабходна сумесна змагацца з распаўсюджаннем ліхаманкі Эбола. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Кітая Ван І на пасяджэнні ААН па барацьбе з ліхаманкай Эбола.

Ён заявіў, што эпідэмія ліхаманкі Эбола ўжо забрала жыцці 2900 чалавек і ўсё яшчэ распаўсюджваецца, што аказвае сур'ёзны ўплыў на эканамічнае развіццё і сацыяльную стабільнасць у краінах, якія пакутуюць ад гэтага віруса, а таксама ўяўляе рэальную пагрозу бяспецы грамадскай аховы здароўя ў глабальным маштабе.

Ван І адзначыў, што эпідэмія не мае межаў, вірус Эбола – агульны выклік для ўсіх краін свету. Міжнародная супольнасць павінна ў далейшым умацаваць упэўненасць, аб'яднанымі намаганнямі пераадолець цяжкасці і рашуча стрымаць распаўсюджанне эпідэміі.

На яго думку, зацікаўленыя бакі павінны накіраваць медыцынскі персанал і экспертаў у краіны, дзе распаўсюджваецца Эбола, даць ім сродкі абароны ад заражэння і іншыя матэрыялы, павысіць здольнасць выяўлення віруса, аказаць падтрымку ў прафілактыцы захворвання. Ван І таксама падкрэсліў, што калі міжнародная супольнасць аб'яднае намаганні, то перамога над вірусам абавязкова будзе здабыта. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040