У ААН створаны Фонд рэагавання на ўспышку ліхаманкі Эбола
  2014-09-23 16:35:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік Генеральнага сакратара ААН Стэфан Дужарык заявіў, што ў ААН створаны Фонд для фінансавання шматбаковых аперацый па рэагаванні на ўспышку ліхаманкі Эбола.

Паводле яго слоў, фонд мае намер збіраць ахвяраванні ад заканадаўчых органаў, урадаў, краін-членаў ААН, няўрадавых арганізацый, прадпрыемстваў і прыватных асоб.

С.Дужарык заявіў, што перадавы атрад Місіі ААН па экстраным рэагаванні на эпідэмію хваробы, выкліканай вірусам Эбола, 22 верасня ўжо прыбыў у сталіцу Ганы. Іншая група ўжо дасягнула Ліберыі.

Па статыстыцы Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, па стане на 22 верасня ў Гвінеі, Ліберыі і Сьера-Леонэ ў агульнай складанасці зарэгістравана 5843 выпадкі пацверджаных, верагодных і магчымых выпадкаў заражэння вірусам Эбола, загінулі 2803 чалавекі. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040