Лі Кэцян правёў тэлефонную размову з генеральным сакратаром ААН Пан Гі Мунам
  2014-10-22 10:33:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян правёў тэлефонную размову з генеральным сакратаром ААН Пан Гі Мунам па пытаннях барацьбы з ліхаманкай Эбола.

Лі Кэцян заклікаў міжнародную супольнасць актывізаваць каардынацыю і ўзаемадзеянне падчас барацьбы з эпідэміяй. На яго думку, неабходна ўзмацніць дапамогу афрыканскім краінам для павышэння там магчымасцяў у галіне грамадскай аховы здароўя.

Лі Кэцян адзначыў, што Кітай вельмі клапоціцца аб сітуацыі ў краінах. Кітай ў сапраўдны момант распрацоўвае новы план аказання дапамогі.

Пан Гі Мун высока ацаніў падтрымку Кітаем работы ААН па аказанні дапамогі пацярпелым афрыканскім краінам і дзейнасці ААН у цэлым. Ён заявіў, што ААН гатова і далей падтрымліваць цесныя кантакты і супрацоўніцтва з Кітаем у барацьбе з эпідэміяй. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040