Міністэрства абароны ЗША створыць атрад экстранага рэагавання для барацьбы з ліхаманкай Эбола
  2014-10-21 15:14:48  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прадстаўнік Мінабароны ЗША ў нядзелю абвясціў, што міністр абароны ЗША Чак Хейгел выдаў загад аб стварэнні атрада хуткага рэагавання з 30 медыкаў, якія павінны дапамагчы спыніць распаўсюджванне эпідэміі на тэрыторыі краіны.

Афіцыйны прадстаўнік Пентагона Джон Кірбі выступіў з заявай, у якой паведаміў, што ў дадзеную працоўную групу увойдуць 5 лекараў эпідэміёлагаў, 20 медсясцёр і 5 кансультантаў. Дадзеных спецыялістаў не плануецца адпраўляць за мяжу, сферай іх дзейнасці стане аказанне экстраннай дапамогі медыцынскім установам на тэрыторыі ЗША.

Дж. Кірбі таксама заявіў, што стварэнне гэтага атрада з'яўляецца мерай засцярогі, накіраванай на забеспячэнне дзяржавы здольнасцю неадкладна прыняць супрацьэпідэмічныя меры, што дасць магчымасць эфектыўна і бяспечна супрацьстаяць распаўсюджванню віруса Эбола. Паводле яго слоў, у абавязкі гэтага атрада будуць уваходзіць прадастаўленне кваліфікаванага персаналу і лекараў, а таксама правядзенне экстраных кансультацый па пытаннях барацьбы з ліхаманкай.

На сённяшні дзень у ЗША ліхаманка Эбола была дыягнаставана ў трох пацыентаў, першы з якіх прыбыў з Ліберыі і ўжо памёр, двое астатніх - медыцынскі персанал, які заразіўся ў працэсе догляду за хворым. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040