Абама выказаў стрыманы аптымізм па сітуацыі з вірусам Эбола ў ЗША
  2014-10-23 16:26:25  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт ЗША Барак Абама ў сераду выказаў упэўненасць у здольнасці ЗША не дапусціць выхаду з пад кантролю сітуацыі з распаўсюджваннем віруса Эбола, а таксама пацвердзіў, што верагоднасць успышкі ліхаманкі Эбола ў ЗША вельмі малая.

Пасля сустрэчы з прадстаўнікамі адміністрацыі, якія адказваюць за барацьбу са смяротным захворваннем, Б. Абама адзначыў, што ў сітуацыі па барацьбе і кантролі за распаўсюджваннем віруса Эбола намеціліся станоўчыя тэндэнцыі, у сувязі з гэтым ён выказаў асцярожны аптымізм з нагоды барацьбы з вірусам у Амерыцы.

Паводле яго слоў, больш за 40 чалавек, якія маглі цесна кантактаваць з першым пацыентам Томасам Дунканам, што памёр ад Эболы, выпушчаныя з-пад каранціну; а дзве медсястры, якія заразіліся пры даглядзе за ім, ідуць на папраўку; двое хворых на ліхаманку Эбола, што вярнуліся з Афрыкі ў ЗША, ўжо выпісаліся з бальніцы на гэтым тыдні. Акрамя таго, Сусветная арганізацыя аховы здароўя абвясціла, што ў Ліберыі і Сенегале ўдалося ўзяць пад кантроль распаўсюджванне ліхаманкі.

Прэзідэнт падкрэсліў, што амерыканцы могуць пакласціся на медыцынскую інфраструктуру сваёй краіны, а ЗША змогуць утрымаць распаўсюджванне віруса Эбола. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040