З 4 жніўня па 28 кастрычніка на кантрольна-прапускных пунктах Кітая былі правераны 26235 чалавек, якія прыбылі ў Кітай з раёнаў распаўсюджання віруса Эбола. Выпадкаў захворвання ліхаманкай Эбола сярод іх выяўлена не было. Пра гэта паведаміў начальнік прэс-канцылярыі Галоўнага дзяржаўнага ўпраўлення тэхнічнага і каранціннага кантролю за якасцю тавараў КНР Лі Цзін.
За названы адрэзак часу на КПП праверылі 1437 авіярэйсаў, 50 суднаў, 174 цягнікі, 19220 стандартных кантэйнераў і 16 партый прадуктаў жывёльнага паходжання. Усе работы па прафілактыцы і кантролі за распаўсюджаннем віруса вядуцца нармальна.
Дзяржупраўленне ўзмацніла прафілактычныя меры, каб не дапусціць пранікнення ў краіну віруса з-за мяжы праз пункты памежнага кантролю. У прыватнасці, Кітай запатрабаваў ад Ліберыі, Гвінеі і Сьера-Леонэ не дазваляць вылет у Кітай асобам з сімптомамі ліхаманкі. Авіякампаніі трох краін і работнікі КПП Кітая таксама павінны ўзмацніць меры бяспекі. - Р -