Кітайскія медыкі актыўна дапамагаюць Заходняй Афрыцы ў барацьбе з ліхаманкай Эбола
  2014-10-31 10:52:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Улады Кітая адкрыюць у Лібэрыі цэнтр дыягностыкі і лячэння ліхаманкі Эбола. Рэалізацыяй праекта ўжо займаюцца кітайскія вайскоўцы. Па заканчэнні будаўніцтва цэнтр зможа адначасова прымаць у стацыянары да 100 чалавек. Пра гэта на чарговай прэс-канферэнцыі паведаміў афіцыйны прадстаўнік Міністэрства абароны КНР Ян Юйцзюн.

У Лібэрыю таксама адправяцца кітайскія ваенныя ўрачы і эпідэміёлагі, якія будуць не толькі аказваць медыцынскія паслугі, але і дзяліцца вопытам з мясцовымі дактарамі, працягнуў прадстаўнік Мінабароны. Кітайскія вайскоўцы таксама займаюцца зборам і адпраўкай гуманітарных грузаў у краіны Заходняй Афрыкі, сказаў ён.

З сярэдзіны верасня ў Сьера-Леонэ са смертаносным вірусам змагаюцца 30 кітайскіх ваенных медыкаў. "Кітайскія ваенныя і далей будуць аказваць Заходняй Афрыцы дапамогу і падтрымку", – запэўніў Ян Юйцзюн. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040