Пабудаваны пры дапамозе Кітая ў Ліберыі лячэбны цэнтр па барацьбе з ліхаманкай Эбола ўнікальны, заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хун Лэй на чарговай прэс-канферэнцыі.
Паводле яго слоў, 15 лістапада, менш праз месяц, як старшыня КНР Сі Цзіньпін абвясціў, што кітайскі ўрад прадаставіць краінам Заходняй Афрыкі чацвёрты транш дапамогі, у сталіцу Лібэрыі адправілася медыцынская брыгада Народна-вызваленчай арміі Кітая ў складзе 163 чалавек. У Ліберыі яны будуць навучаць мясцовы медперсанал і спецыялістаў па кантролі і прадухіленні распаўсюджання захворвання, сказаў чыноўнік МЗС Кітая.
"Лячэбны цэнтр у Лібэрыі забяспечаны кітайскім абсталяваннем і кітайскімі медыкамі, яго гаспадарчая дзейнасць будзе ажыццяўляцца за кошт КНР", – падкрэсліў Хун Лэй, дадаўшы, што падобная арганізацыя медыцынскага цэнтра з'яўляецца ўнікальным прыкладам міжнароднай дапамогі Заходняй Афрыцы ў барацьбе з Эболай. - Р -