Лячэбны цэнтр па барацьбе з Эболай, які пабудаваны ў Ліберыі за кошт Кітая і абслугоўваецца кітайскім персаналам, афіцыйна пачаў прымаць мясцовых жыхароў з падазрэннем на ліхаманку Эбола. Пра гэта на прэс-канферэнцыі паведаміў прадстаўнік МЗС КНР Хун Лэй.
У лячэбным цэнтры хворых прымаюць урачы медыцынскага атрада НВАК.
"У Заходняй Афрыцы працягваецца барацьба з эпідэміяй Эболы. Упэўнены, што кітайскі лячэбны цэнтр адыграе важную ролю ў супрацьстаянні ліхаманцы", – дадаў Хун Лэй. - Р -