Кітай падрыхтаваў у Заходняй Афрыцы больш за 10 тыс. мясцовых медработнікаў для лячэння Эболы
  2015-02-06 16:01:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскія медыцынскія эксперты ў заходне-афрыканскіх краінах падрыхтавалі больш за 10 тыс. мясцовых медработнікаў, якія зараз служаць асноўнай сілай у барацьбе з ліхаманкай Эбола. Пра гэта паведамляе ў пятніцу газета "Health News", выпушчаная пад эгідай Дзяржаўнага камітэта па справах аховы здароўя КНР.

У перыяд з 9 лістапада 2014 года Кітай адправіў у Заходнюю Афрыку экспертаў, якія здзейснілі падрыхтоўку ўрачоў, медсясцёр і грамадскіх медработнікаў ў Сьера-Леонэ, Ліберыі і Гвінеі. Гэта першая кітайская праграма па падрыхтоўцы медработнікаў за мяжой, у рамках якой з Кітая былі накіраваны эксперты, якія валодаюць багатымі ведамі і вопытам, якія яны атрымалі ў барацьбе са смяротнай эпідэміяй Сорс.

Апрача падрыхтоўкі медработнікаў, у перыяд пасля ўспышкі Эболы ў Заходняй Афрыцы Кітай таксама паставіў туды неабходныя лекі і медыцынскае абсталяванне, накіраваў медыкаў для лячэння мясцовых хворых. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040