У перыяд "залатога тыдня" з нагоды кітайскага Новага года па месяцовым календары /18-24 лютага 2015 г./ аб'ем продажаў усекітайскіх рознічных сетак і прадпрыемстваў грамадскага харчавання склаў 678 млрд. юаняў /110,4 млрд. дол. ЗША), павялічыўшыся на 11% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
У перыяд свята Вясны папулярнасцю карысталіся традыцыйныя навагоднія тавары, адзенне, ювелірныя вырабы, лічбавая і інфармацыйная прадукцыя. Попыт на тытуневыя вырабы і спіртныя напоі вышэйшай якасці, а таксама раскошныя падарункавыя наборы, наадварот, знізіўся.
Кошты на тавары першай неабходнасці, у асноўным, былі стабільнымі. У параўнанні з папярэднім тыднем цэны на свініну на працягу святочных дзен павысіліся на 0,1%, на бараніну і ялавічыну -- павысіліся на 0,4 прац. і панізіліся на 0,2% адпаведна. Аптовыя цэны на 18 відаў гародніны павялічыліся, у сярэднім, на 4%. -0-