На заключным пасяджэнні 13-й сесіі Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў (ПК УСНП) адбылося галасаванне, падчас якога быў зацверджаны спіс удзельнікаў 3-й сесіі УСНП 12-га склікання з правам дарадчага голасу. У адпаведнасці з дакументам, у маючай адбыцца сесіі УСНП прымуць удзел звыш 2,3 тыс. чалавек з дарадчым голасам.
Як выразна вынікае з Палажэння аб рэгламенце УСНП, члены Дзяржсавета КНР і Цэнтральнага ваеннага савета, старшыня Вярхоўнага народнага суда і генеральны пракурор Вярхоўнай народнай пракуратуры прымаюць удзел у сесіях УСНП з правам дарадчага голасу, а адказныя асобы профільных органаў і арганізацый – па рашэнні ПК УСНП.
Паводле ўсталяванай практыкі, кіраўнікі адміністрацый САР Сянган і САР Аамэнь таксама прымаюць удзел у сесіях УСНП з правам дарадчага голасу. У мерапрыемствах таксама прымаюць удзел з правам дарадчага голасу члены УК НПКСК. - Р -