Галоўны навуковы супрацоўнік Акадэміі касмічных навук па пытаннях даследаванняў глыбокага Космасу акадэмік Е Пэйцзянь адзначыў, што зараз ідзе распрацоўка спадарожніка зандзіравання Месяца "Чан'э-5", яго запуск будзе ажыццёўлены з касмадрома ў паўднёвакітайскай правінцыі Хайнань у 2017 годзе па графіку.
Кітайская праграма вывучэння Месяца падзелена на тры этапы: аблёт, апусканне і вяртанне. У краіне завершаны першыя два этапы з дапамогай спадарожнікаў зандзіравання Месяца "Чан'э-1", "Чан'э-2" і "Чан'э-3". Згодна з графікам, у 2017 годзе Кітай запусціць на Месяц "Чан'э-5", які вернецца на Зямлю з узорам месячнага грунту. "Чан'э-5" складаецца з арбітальнага, пад'ёмнага, пасадачнага і вяртаемага модуляў. - Р -