Напярэдадні 13-й сесіі ПК УСНП 12-га склікання ў Доме народных сходаў у кітайскай сталіцы адбылося 43-е пасяджэнне старшыняў ПК УСНП 12-га склікання. Мерапрыемства правёў старшыня ПК УСНП Чжан Дэцзян.
На пасяджэнні заслуханы даклад старшыні Юрыдычнай камісіі УСНП Цяа Сяаяна аб разглядзе рэкамендаванай да галасавання рэдакцыі праекта рэзалюцыі аб надзяленні Дзяржсавета КНР паўнамоцтвамі па часовай карэкціроўцы і рэалізацыі адпаведных законаў і пастаноў у 33 эксперыментальных паветах, гарадах і раёнах КНР.
На пасяджэнні таксама прагучаў даклад адказнага сакратара ПК УСНП Ван Чэня аб рабоце ПК УСНП, даклад аб сітуацыі з разглядам міжнародных дамоў і іншыя дакументы.
На пасяджэнні прынята рашэнне аб перадачы некаторых дакументаў на галасаванне заключнага пасяджэння 13-й сесіі ПК УСНП 12-га склікання. - Р -