У Кітаі на грамадскае абмеркаванне вынесены план барацьбы з забруджваннем паветра
  2015-03-04 10:12:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай пачаў распрацоўваць пяцігадовы план па папярэджанні забруджвання паветра і кантролю над ім, паведамілі ў Міністэрстве навукі і тэхналогій КНР. Азнаёміцца з праектам дакумента і выказаць свае заўвагі можна на сайце міністэрства.

Чырвонай ніткай праз увесь праект праходзіць думка пра тое, што неабходна адысці ад элементарнага рэагавання на высокую ступень забруджвання і запусціць комплексную схему прадухілення ўзнікнення азону і шкодных для здароўя цвёрдых часціц дыяметрам 2,5 мкм /PM 2,5/ і менш. Калі раней маніторынг забруджвання атмасферы праводзіўся на ўзроўні гарадоў, то зараз прапануецца пашырыць яго маштабы да рэгіёнаў.

Улады маюць намер усяляк падтрымліваць навуковыя і тэхналагічныя даследаванні ў гэтай галіне. Так, плануецца навукова вывучыць прычыны з'яўлення забруджвання і заканамернасці яго распаўсюджання, уплыў на здароўе чалавека, сістэмы маніторынгу і папярэджання, спосабы барацьбы, а таксама тэхналогіі і механізмы паляпшэння якасці паветра. Даследаванні таксама павінны дапамагчы ў дыягностыцы і папярэджанні захворванняў, выкліканых нізкай якасцю паветра.

У праекце дакумента адзначаецца, што план барацьбы з забруджваннем разлічаны на пяць гадоў – з 2015 года па 2020-ы. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040