Увесь мінулы год сацыяльна-эканамічнае развіццё ў Кітая ў цэлым ішло роўна, прасоўваючыся наперад пры захаванні стабільнасці. Функцыянаванне эканомікі заставалася ў разумных межах. ВУП пры роўных тэмпах росту дасягнуў 63,6 трлн. юаняў, што на 7,4% больш у параўнанні з папярэднім годам, і выйшаў у першыя шэрагі сярод галоўных эканомік свету. Працаўладкаванне заставалася ўстойлівым, колькасць працаўладкаваных у гарадах і вёсках узрасла на 13,22 млн. чалавек. Галоўнай прыкметай руху наперад было павышэнне гарманічнасці і ўстойлівасці развіцця. Структура эканомікі працягвала аптымізавацца. У выніку вытворчасць збожжа дасягнула 605 млн. тон, уклад спажывання ў рост эканомікі ўзрос на 3 працэнтныя пункты і дасягнуў 51,2%, а ўдзельная вага дадатковага кошту сэрвісу ў ВУП павялічыўся з 46,9% да 48,2%. Сталі бесперапынна з'яўляцца новыя вытворчасці, новыя формы гаспадарчай дзейнасці і новыя мадэлі бізнесу. Па тэмпах эканамічнага росту цэнтральны і заходні рэгіёны пераўзышлі ўсходні. Якасць развіцця паднялася на новую прыступку, прытым звычайныя даходы грамадскіх бюджэтаў узраслі на 8,6%. Адбыліся значныя пазітыўныя змены ў жыцці грамадзян. Наяўныя даходы насельніцтва краіны фактычна павялічыліся на 8%, што было хутчэй, чым тэмпы росту эканомікі. Прытым фактычны рост наяўных даходаў сельскага насельніцтва дасягнуў 9,2%, яны раслі хутчэй, чым у гараджан. Бяспечнай пітной вадой забяспечана яшчэ звыш 66 млн. сельскага насельніцтва. Выязны турызм перавысіў 100 млн. чалавек. Здзейснены новы рывок у галіне рэформ і адкрытасці, у прыватнасці, была пачата рэалізацыя комплексу прыярытэтных задач па ўсебаковым паглыбленні рэформ, а ўрад датэрмінова скараціў рэестр адміністрацыйнага візіравання на траціну, адзначыў кіраўнік кітайскага ўрада.
"Спіс такіх поспехаў даўся сапраўды нялёгка, ён каштаваў народам краіны вялікіх намаганняў і адначасова ўмацаваў нашу ўпэўненасць і рашучасць смела ісці наперад", – падкрэсліў Лі Кэцян. - Р -