Лі Кэцян: устойлівы рост эканомікі Кітая ў мінулым годзе забяспечваўся мэтавым рэгуляваннем за кошт устанаўлення разумных межаў
  2015-03-05 11:10:40  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Устойлівы рост кітайскай эканомікі ў мінулым годзе забяспечваўся мэтавым рэгуляваннем за кошт устанаўлення разумных межаў, заявіў прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян, выступаючы на трэцяй сесіі УСНП 12-га склікання з дакладам аб рабоце ўрада.

Ён сказаў, што з-за тэндэнцыі павелічэння прэсінгу з-за спаду эканамічнага росту мы захоўвалі стратэгічную рашучасць і ўстойлівасць макраэканамічнай палітыкі. Замест рэалізацыі моцных кароткатэрміновых стымулюючых мер працягвалі абнаўляць падыходы да макрарэгулявання і яго метады і ажыццяўлялі мэтавае рэгуляванне, а тым самым актывізавалі жыццёвыя сілы, латалі прарэхі і нарошчвалі рэальны сектар эканомікі. Узважваючы разумныя межы функцыянавання эканомікі, мы шляхам рэалізацыі мэтавых мер факусавалі ўвагу і дакладна засяроджвалі сілы на вырашэнні вострых супярэчнасцяў і структурных праблем на шляху развіцця. Дзякуючы паглыбленню рэформаў мы забяспечвалі развіццё рухаючай сілы, за кошт структурнай перабудовы эканомікі садзейнічалі яму, нарошчвалі яго патэнцыял шляхам павышэння дабрабыту насельніцтва.

"Словам, мы арыентаваліся не толькі на пашырэнне рынкавага попыту, але і на павелічэнне эфектыўнай прапановы, а ў цэлым, стараліся аптымізаваць структуру эканомікі без страты хуткасці яе развіцця", - сказаў прэм'ер.

Паводле яго слоў, эфектыўна ажыццяўлялася актыўная фінансавая і ўзважаная манетарная палітыка. Здзейснена мэтавае скарачэнне падаткаў і татальнае паніжэнне грашовых збораў, пашыраны рамкі ільготнай падатковай палітыкі ў адносінах да дробных і мікрапрадпрыемстваў, а роўна і эксперыменту са спагнаннем ПДВ замест падатку з абароту. Шляхам паскарэння тэмпаў выканання фінансавых выплат актывізавалася выкарыстанне назапашаных сродкаў. Гнутка ўжываліся рычагі манетарнай палітыкі. У прыватнасці, з дапамогай мэтавага зніжэння працэнтаў адлічэнняў у рэзервовы фонд па дэпазітах, мэтавага перакрэдытавання і асіметрычнага скарачэння працэнтных ставак і іншых мер была ўзмоцнена падтрымка слабых сфер сацыяльна-эканамічнага развіцця, у выніку чаго тэмпы росту крэдытавання дробных і мікрапрадпрыемстваў, сялянства, вёскі, сельскай гаспадаркі былі адпаведна на 4,2 і 0,7 працэнтнага пункта вышэй за сярэдні прырост крэдытаў. Разам з тым, удасканаленне фінансавага кантролю дазволіла захаваць нашу асноўную пазіцыю - пазбегнуць рэгіянальных і сістэмных фінансавых рызык. 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040