Кіраўнікі Кітая падкрэслілі неабходнасць прыкладання вялікіх намаганняў для выкаранення беднасці
  2015-03-09 11:19:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін і іншыя кітайскія кіраўнікі ў нядзелю заклікалі павялічыць намаганні, накіраваныя на выкараненне беднасці і паскарэнне развіцця ў раёнах кампактнага пражывання прадстаўнікоў нацменшасцяў.

Выступаючы з прамовай перад дэпутатамі з Гуансі-Чжуанскага аўтаномнага раёна (Паўднёвы Кітай) на групавой дыскусіі ў рамках штогадовай сесіі УСНП, Сі Цзіньпін адзначыў, што мэтанакіраваныя меры павінны быць прыняты для таго, каб аказаць дапамогу ў вызваленні ад беднасці людзям, якія жывуць у нястачы, і праца па ліквідацыі галечы павінна выконвацца своечасова і практычна.

Пры гэтым, акцэнт павінен быць зроблены на рэструктурызацыі эканомікі, стварэнні больш ажыўленай эканамічнай сістэмы адкрытага тыпу, пашырэнні і паглыбленні супрацоўніцтва з АСЕАН у Гуансі, падкрэсліў Сі Цзіньпін.

Намаганні павінны быць прыкладзены да ўмацавання вяршэнства закона для фарміравання справядлівага і ўпарадкаванага прававога асяроддзя на карысць эканамічнага развіцця, а законныя правы жыхароў у раёнах кампактнага пражывання нацменшасцяў павінны быць абаронены ў рамках закона, дадаў ён.

Падчас удзелу ў групавой дыскусіі дэпутатаў з правінцыі Сычуань (Паўднёва-Заходні Кітай) прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян таксама заклікаў да больш значных намаганняў па барацьбе з беднасцю і павышэнні ўзроўню жыцця насельніцтва.

Правінцыі Сычуань трэба адыгрываць вядучую ролю ў пашырэнні эфектыўнага попыту, павелічэнні эканамічнага росту, павышэнні яго якасці і эфектыўнасці, а таксама ў садзейнічанні індустрыяльнай мадэрнізацыі ва ўмовах глабальнай канкурэнцыі, заявіў Лі Кэцян. 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040