Фонд Шаўковага шляху з'яўляецца сярэдне- і доўгатэрміновым фондам развіцця і інвестыцый, які дае дапамогу краінам і рэгіёнам, размешчаным уздоўж эканамічнага пояса Шаўковага шляху і Марскога шаўковага шляху 21-га стагоддзя /"пояс і шлях"/, у рэалізацыі буйнамаштабных праектаў, якія забяспечваюць пашырэнне транспартна-камунікацыйных магчымасцяў рэгіёна. Фонд вітае ўдзел кітайскіх і замежных інвестараў. Пра гэта заявіла старшыня праўлення кампаніі "Фонд Шаўковага шляху" Цзінь Ці на прэс-канферэнцыі, праведзенай у рамках 3-й сесіі УСНП 12-га склікання.
Летась старшыня КНР Сі Цзіньпін паведаміў, што Кітай выдзеліць 40 млрд. долараў для стварэння Фонду Шаўковага шляху ў мэтах аказання фінансавай падтрымкі праектаў у рамках ініцыятывы "пояса і шляху". Фонд Шаўковага шляху зарэгістраваны 29 снежня 2014 г. у Пекіне і з гэтага дня пачаў афіцыйна дзейнічаць. "Фонд Шаўковага шляху адкрыты, ён запрашае інвестараў прымаць удзел у яго дзейнасці або праводзіць супрацоўніцтва ў яго рамках", – сказала Цзінь Ці, выказаўшы гатоўнасць наладзіць супрацоўніцтва з фінансавымі структурамі і фондамі ў галіне інвестыцый і фінансавання. - Р -