У Пекіне адбылося пленарнае пасяджэнне Юрыдычнай камісіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў, на якім быў разгледжаны праект паправак да закона КНР «Аб заканадаўчай дзейнасці".
Згодна з парадкам дня 3-й сесіі УСНП 12-га склікання групы дэпутатаў з розных рэгіёнаў краіны разгледзелі праект паправак да закона. Больш 920 дэпутатаў выказалі свае меркаванні, а некаторыя вылучылі канкрэтныя прапановы паправак.
Члены Юрыдычнай камісіі УСНП уважліва абмеркавалі прапановы, вылучаныя дэпутатамі, і распрацавалі даклад па выніках разгляду і выпраўленую версію праекта закона. Даклад прадстаўлены на разгляд прэзідыума 3-й сесіі УСНП 12-га склікання. - Р -