Колькасць смяротных выпадкаў у выніку аварый на вугальных шахтах Кітая знізілася
  2015-03-11 14:13:02  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Колькасць смяротных выпадкаў у выніку аварый на вугальных шахтах Кітая скарацілася да 931 у 2014 годзе, паведаміў кіраўнік Дзяржаўнага ўпраўлення па кантролі за бяспекай на вытворчасці Ян Дунлян на прэс-канферэнцыі ў рамках штогадовай сесіі УСНП.

Гэтыя даныя сведчаць аб рэзкім зніжэнні смяротных выпадкаў на 86,7% у параўнанні з рэкордным паказчыкам, зарэгістраваным у 2002 годзе, калі ў выніку аварый на вугальных шахтах загінула каля 7000 чалавек, заявіў чыноўнік. Паводле яго слоў, гэта таксама сведчыць аб "працяглым і стабільным" паляпшэнні сітуацыі з бяспекай на вугальных шахтах па ўсёй краіне пры павелічэнні здабычы вугалю.

"Перад краінай яшчэ стаяць складаныя выпрабаванні ў пытанні паляпшэння бяспекі на вугальных шахтах, паколькі ўлады ставяць задачу знізіць смяротнасць на такіх вытворчасцях да нуля", – падкрэсліў Ян Дунлян. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040