Вышэйшыя ўлады КНР заклікаюць весці барацьбу з галечай і карупцыяй
  2015-03-11 14:10:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Вышэйшая кіраўніцтва Кітая ў аўторак заклікала павысіць намаганні па барацьбе з галечай і карупцыяй.

Старшыня Пастаяннага камітэта УСНП Чжан Дэцзян падчас гутаркі з дэпутатамі з правінцыі Ганьсу / Паўночна-Заходні Кітай / у рамках 3-й сесіі УСНП 12-га склікання заклікаў мясцовыя ўлады прыкладаць больш намаганняў да павышэння дабрабыту насельніцтва і выкаранення беднасці.

"Неабходна задаволіць асноўныя жыццёвыя патрэбы беднага насельніцтва з тым, каб жыхары бедных і не бедных раёнаў краіны змаглі да 2020 года разам уступіць у сярэднезаможнае грамадства", - канстатаваў вышэйшы заканадавец краіны.

Старшыня Усекітайскага камітэта НПКСК Юй Чжэншэн у гутарцы з дэпутацкай дэлегацыяй з Нінся-Хуэйскага аўтаномнага раёна /Паўночна-Заходні Кітай/ заклікаў мясцовыя ўлады паскорыць індустрыяльную рэструктурызацыю і мадэрнізацыю ў мэтах прыстасавання да "новай нормы" развіцця другой па велічыні эканомікі свету.

Пры гэтым, як падкрэсліў вышэйшы палітычны дарадца, мясцовыя ўлады павінны надаваць павышаную ўвагу пытанням адукацыі, працаўладкавання і скарачэння беднасці. Ім таксама варта прыкладаць намаганні да забеспячэння нацыянальнай салідарнасці, сацыяльнай стабільнасці і дзяржаўнага адзінства.

Сакратар Цэнтральнай камісіі КПК па праверцы дысцыпліны Ван Цішань сказаў дэпутатам з правінцыі Шаньсі /Цэнтральны Кітай/, што неабходна рашучымі мерамі стрымаць распаўсюджванне карупцыі.

Падчас антыкарупцыйнай кампаніі ў правінцыі Шаньсі была выяўлена вялікая колькасць сенсацыйных карупцыйных спраў. Ван Цішань заклікаў увасобіць у жыццё канцэпцыю старшыні КНР Сі Цзіньпіна аб ўсебаковым узмацненні жорсткасці кіравання Кампартыяй Кітая і зноў сфарміраваць спрыяльную палітычную экалогію ў Шаньсі.

Віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Чжан Гаалі падчас гутаркі з дэпутатамі з паўднёва-кітайскай правінцыі Гуандун заклікаў гэтую эканамічна развітую правінцыю адыгрываць ролю "піянера" ў інавацыйным развіцці эканомікі і стратэгічным рэфармаванні эканамічнай архітэктонікі краіны. 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040