Дэпутат УСНП, старшыня адміністрацыі Тыбецкага аўтаномнага раёна Ласанг Ямкан адзначыў, што дзяржаўная стратэгія "пояса і шляху" дала Тыбету рэдкую гістарычную магчымасць для далейшага пашырэння адкрытасці.
Тыбет з'яўляецца для Кітая стратэгічнай брамай у Паўднёвую Азію. Ён паведаміў, што неабходна далейшае пашырэнне гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Кітая з Паўднёвай Азіяй. Рэалізацыя знешняй адкрытасці – неабходны напрамак на новым этапе фарміравання структуры знешняй адкрытасці Тыбета.
Паводле слоў Л.Ямкана, гэты "вялікі калідор" на паўночным захадзе стасуецца з эканамічным поясам уздоўж "Шаўковага шляху", на поўдні зліваецца з новым марскім "Шаўковым шляхам 21 стагоддзя" і прыбярэжнай зонай Паўднёвай Азіі; ён узбагачае і паляпшае стратэгічнае размеркаванне знешняй адкрытасці Кітая ў цэлым, можа адыграць важную ролю ў развіцці стратэгіі "пояса і шляху". - Р -