Лі Кэцян аб трох першапачатковых задачах урада ў 2015 годзе
  2015-03-05 15:10:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян сёння, выступаючы з дакладам аб рабоце ўрада на 3-й сесіі УСНП 12-га склікання, азнаёміў прысутных з трыма першапачатковымі задачамі ўрада ў 2015 годзе.

Ён адзначыў, што ўраду важна стабілізаваць і ўдасканаліць макраэканамічную палітыку. Тут важна працягваць актыўную фінансавую і ўзважаную манетарную палітыку, разумна выкарыстоўваючы прырост фінансавых сродкаў, актывізуючы іх рэзервы і накіроўваючы іх на адрасную падтрымку слабых звёнаў.

Паводле яго слоў, пры рэалізацыі актыўнай фінансавай палітыкі трэба нарошчваць яе інтэнсіўнасць і павышаць яе эфектыўнасць. Сёлета фінансавы дэфіцыт плануецца ў памеры 1,62 трлн. юаняў, што на 270 млрд. юаняў больш, чым у мінулым, удзельная вага фінансавага дэфіцыту ў адносінах да ВУП павялічыцца да 2,3 прац. супраць 2,1 прац. у 2014 годзе. Прытым, дэфіцыт цэнтральнага бюджэту складзе 1,12 трлн. юаняў з прыростам на 170 млрд. юаняў, а дэфіцыт мясцовых бюджэтаў складзе 500 млрд. юаняў з павелічэннем на 100 млрд. юаняў. Варта наладжваць узаемасувязь паміж даўгавым кіраваннем і падтрыманнем устойлівага росту, абнаўляць і ўдасканальваць механізм пазыковага фінансавання мясцовых урадаў. Трэба будзе працягваць структурнае скарачэнне падаткаў і татальнае паніжэнне грашовых збораў у мэтах далейшага палягчэння цяжару прадпрыемстваў і перш за ўсё дробных і мікрапрадпрыемстваў.

Варта паскараць грашовы абарот, аптымізаваць структуру крэдытавання, павышаць удзельную вагу прамога фінансавання, зніжаць сабекошт грамадскага фінансавання, тым самым прыцягваць больш фінансавых рэсурсаў у рэальны сектар эканомікі.

Па-другое, забяспечваць збалансаванасць стабілізацыі тэмпаў росту і структурнай перабудовы эканомікі. Адначасова павышаць якасць і стандарты айчыннай прадукцыі, культываваць уласныя брэнды. Стымуляваць рост удзельнай вагі індустрыі сэрвісу і новых стратэгічных вытворчасцей, падымаць іх на новы ўзровень.

Па-трэцяе, культываваць новыя рухаючыя сілы сацыяльна-эканамічнага развіцця, паскараць іх рост. Неабходна павышаць дынамічнасць структурных рэформаў, паскараць ажыццяўленне стратэгіі інавацыйнага развіцця, рэканструяваць старыя "рухавікі" і ствараць новыя. З аднаго боку, мяркуецца павялічыць прапанову грамадскіх дабротаў і паслуг, нарасціць дынаміку ўрадавых укладанняў у асвету, ахову здароўя і г.д., заахвочваць удзел грамадскіх сіл і павысіць эфектыўнасць прадастаўлення паслуг. З іншага боку, неабходна абуджаць масавае прадпрымальніцтва і маштабныя інавацыі. Смела ідучы на самарэвалюцыю, урад павінен пакідаць дастатковую прастору прадпрыемствам і грамадству, ствараць арэну для справядлівай канкурэнцыі. Прыватным асобам і прадпрыемствам трэба ў сваю чаргу знаходзіць у сабе смеласць на прапанову прадпрымальніцкіх і інавацыйных ініцыятываў, а грамадству ў цэлым - на шырокае фарміраванне культуры прадпрымальніцтва і інавацыі, каб падчас стварэння багацця людзі яшчэ лепш задавальнялі ўласныя духоўныя запыты і забяспечвалі іх самарэалізацыю.

Бягучы год - завяршальны год 12-й пяцігодкі. Разам з выкананнем асноўных мэт і задач яе праграмы нам трэба па-рэфарматарскі, з інавацыйным падыходам і навуковай метадалогіяй якасна правесці працу па складанні асноўных палажэнняў 13-й пяцігадовай праграмы, старанна распланаваць развіццё на будучае пяцігоддзе, перакананы прэм'ер. 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040