Кітай гатовы паскорыць крокі па ажыццяўленні стратэгіі стварэння зон свабоднага гандлю / ЗСГ / і ўзмацніць інстытуцыйныя інавацыі, якія павінны будуць паслужыць магутнай сілай для стымулявання дзяржаўнага развіцця. Пра гэта заявіў у чацвер старшыня КНР Сі Цзіньпін.
"Паскарэнне ажыццяўлення стратэгіі стварэння ЗСГ з'яўляецца важнай часткай новага этапу палітыкі рэформаў і адкрытасці. Кітай павінен арыентавацца на высокія міжнародныя гандлёва-інвестыцыйныя стандарты і правілы, пашыраць свой уплыў у размеркаванні сусветных фінансавых рэсурсаў, а таксама павысіць здольнасць да абслугоўвання развіцця нацыянальнай эканомікі", -- адзначыў Сі Цзіньпін падчас удзелу ў разглядзе дэпутацкай дэлегацыяй Шанхая дакладу аб працы ўрада. 0-