Кітай будзе прасоўваць рэформу прадастаўлення паслуг і кіравання ў сферы планавання сям'і
  2015-03-10 16:16:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Падчас сесій УСНП і УК НПКСК палітыка планавага дзетанараджэння ў найбуйнейшай па колькасці насельніцтва краіне свету зноў прыцягнула ўвагу. Супрацоўнік Дзяржаўнага камітэта па ахове здароўя і планавым дзетанараджэнні КНР паведаміў, што базавая кітайская палітыка не зменіцца, але ў той жа час меры ў сферы нараджальнасці будуць паступова рэфармавацца і ўдасканальвацца, упор будзе рабіцца на паляпшэнні "прадастаўлення паслуг і кіравання".

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян 5 сакавіка ў дакладзе аб рабоце ўрада адзначыў прасоўванне рэфармавання абслугоўвання і кіравання ў сферы планавага дзетанараджэння.

Член УК НПКСК, намеснік кіраўніка Дзяржаўнага камітэта па ахове здароўя і планавым дзетанараджэнні Ван Гацян у эксклюзіўным інтэрв'ю паведаміў, што правядзенне базавай дзяржаўнай палітыкі ў галіне планавага дзетанараджэння працягваецца без зменаў, паміж пераўтварэннямі і ўдасканаленнем палітыкі планавага дзетанараджэння і прыхільнасцю базавай палітыцы няма супярэчнасці.

Ван Гацян, які адказвае за "ахову мацярынства і маленства", а таксама "тэхнічнае абслугоўванне планавага дзетанараджэння", у той жа час падкрэсліў: "Для паляпшэння планавага дзетанараджэння найбольш важна паляпшэнне кіравання і абслугоўвання ў гэтай сферы, гэта - канкрэтныя меры па рэалізацыі базавай дзяржаўнай палітыкі, а таксама важны пункт прыкладання намаганняў у дакладзе аб працы ўрада ў гэтым годзе ".

Ван Гацян адзначыў, што спектр паслуг павінен быць больш шырокім, вельмі важныя і паслугі ў сферы аховы мацярынства і маленства, асабліва папярэджанне прыроджаных парокаў. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040