Праект павышэння пенсіённага ўзросту ў Кітаі можа быць прадстаўлены ў 2017 годзе, аднак яго рэалізацыя – працэс досыць працяглы. Пра гэта паведаміў міністр працоўных рэсурсаў і сацыяльнага забеспячэння КНР Інь Вэймінь.
На прэс-канферэнцыі ў рамках 3-й сесіі УСНП 12-га склікання міністр адзначыў, што дзеючы ў Кітаі пенсіённы ўзрост (для жанчын – 50 і 55 гадоў, для мужчын – 60 гадоў) усталяваны яшчэ ў 1953 годзе. "Відавочна, што ён ужо не адказвае сучаснаму сацыяльна-эканамічнаму развіццю, таму яго неабходна змяніць", – падкрэсліў ён.
Разам з тым, Інь Вэймінь адзначыў, што пры распрацоўцы праекта будуць у поўнай меры ўлічвацца меркаванні розных колаў грамадскасці, і павышэнне пенсіённага ўзросту будзе паэтапным. Апрача таго, пачатак рэалізацыі гэтага праекта чакаецца праз пяць гадоў пасля яго публікацыі. - Р -