У Доме народных сходаў адбылося 1-е пасяджэнне пастаянных старшынь Прэзідыума 3-й сесіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў 12-га склікання, на якім старшынстваваў старшыня ПК УСНП Чжан Дэцзян.
На пасяджэнні заслуханы даклад намесніка старшыні і адказнага сакратара ПК УСНП Ван Чэня па справаздачы сакратарыята аб разглядзе і ўнясенні змяненняў у Даклад аб рабоце ўрада і ў праект адпаведнай рэзалюцыі. Таксама заслуханы даклад старшыні фінансава-эканамічнай камісіі УСНП па справаздачы камісіі аб рэалізацыі плана сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2014 год і аб выніках разгляду праекта плана сацыяльна-эканамічнага развіцця на бягучы год. - Р -