Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян у панядзелак паслаў прэм'ер-міністру Сінгапура Лі Сіен Луну тэлеграму са спачуваннямі ў сувязі са смерцю былога кіраўніка сінгапурскага ўрада Лі Куан Ю. Лі Кэцян ад імя кітайскага ўрада і народа, а таксама ад сябе асабіста выказаў спачуванні ўраду і народу Сінгапура, Лі Сіен Луну і яго сям'і.
Як адзначыў Лі Кэцян ў тэлеграме, Лі Куан Ю разам з былымі кітайскімі лідарамі адкрылі дзверы для развіцця кітайска-сінгапурскіх адносін. Уклад, унесены ім у справу развіцця двухбаковых адносінаў, а таксама ў справу рэформаў і адкрытасці КНР, абавязкова ўвойдзе ў гісторыю. "Лі Куан Ю быў стратэгам і палітыкам, прызнаным ва ўсім свеце, бацькам-заснавальнікам Сінгапура, а таксама адным са стваральнікаў АСЕАН. Ён унёс важны ўклад у справу міру і развіцця рэгіёну", - гаворыцца ў пасланні.
Лі Кэцян адзначыў, што Сінгапур -- важны дружалюбны сусед Кітая, таму кітайскі бок гатовы прыкладаць сумесныя намаганні, каб садзейнічаць бесперапыннаму развіццю двухбаковых адносін. --0--