У кітайскай сталіцы сёння здадзены ў пробную эксплуатацыю новы электробус даўжынёй 18 метраў і ёмістасцю да 143 пасажыраў, паведамілі ў Пекінскім аб'яднанні грамадскага транспарту.
Праект распрацоўкі электрамабіля зацверджаны Пекінскім камітэтам навукі і тэхнікі ў 2012 годзе. Распрацоўшчыкам электрамабіля з'яўляецца Пекінская аўтамабільная кампанія Foton. Поўная зарадка акумулятара патрабуе дзве гадзіны, яго хапае на 100 км шляху.
Новая машына абсталявана перадавымі гукаізаляцыйнымі тэхналогіямі і тэхналогіямі зніжэння шуму. Для забеспячэння бяспекі электрамабіль абсталяваны сістэмай кантролю, з дапамогай якой кіроўца можа ў любы час даведацца пра стан работы дэталяў дынамічнай сістэмы. У выпадку ўзнікнення непаладак сістэма ў адпаведнасці з іх катэгорыямі падае сігнал, які нагадвае аб неабходнасці прыняць адпаведныя меры. - Р -