Кітай працягне скарачаць маштабы вугальнай галіны
  2015-03-26 11:00:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дзяржаўнае ўпраўленне па справах энергетыкі КНР паабяцала працягнуць скарачаць маштабы вугальнай галіны ў мэтах заахвочвання пераходу на выкарыстанне аднаўляльных крыніц энергіі.

У рамках вызначаных мэтаў па пераходзе на экалагічна чыстыя і аднаўляльныя крыніцы энергіі Кітай працягне скарачаць залішнія вытворчыя магутнасці і стрымліваць неабгрунтаваны рост вугальнай галіны, гаворыцца ў апублікаваным упраўленнем цыркуляры.

У ім даецца абяцанне "не пакладаючы рук" змагацца за памяншэнне забруджвання паветра і паляпшэнне аховы навакольнага асяроддзя шляхам павышэння эфектыўнасці выкарыстання вугалю і скарачэння шкодных выкідаў.

Паводле інфармацыі названага упраўлення, доля вугалю ў спажыванні энергіі ад першасных крыніц у Кітаі складае 66 працэнтаў, што на 35 працэнтаў вышэй за сярэднесусветны ўзровень.

Кітайскі ўрад плануе ўрэзаць спажыванне вугалю на 160 млн. т. у бліжэйшыя 5 гадоў і скараціць удзельнае энергаспажыванне - спажыванне энергіі на адзінку ВУП на 3,1 % у бягучым годзе. 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040