Сі Цзіньпін: Кітай прынясе ўсім краінам і іх прадпрыемствам новыя шанцы для супрацоўніцтва
  2015-03-30 11:06:21  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Па меры ўступлення кітайскай эканомікі ў перыяд "новых рэалій" умацоўваецца эканамічнае супрацоўніцтва Кітая з замежнымі краінамі. Дзякуючы гэтаму Кітай прынясе ўсім краінам свету і іх прадпрыемствам новыя шанцы для ўзаемадзеяння. Пра гэта заявіў у нядзелю старшыня КНР Сі Цзіньпін на гутарцы з прадстаўнікамі кітайскіх і замежных прадпрымальнікаў, якія прыбылі для ўдзелу ў штогадовай нарадзе Бааоскага азіяцкага форуму-2015.

У гутарцы прынялі ўдзел 40 прадпрымальнікаў з Кітая, Расіі, Саудаўскай Аравіі, Рэспублікі Карэя, Аўстраліі, Злучаных Штатаў, Тайланда і іншых краін і раёнаў свету.

Кіраўнік кітайскай дзяржавы паабяцаў, што Кітай стане больш адкрытым, не зменіць палітыку па выкарыстанні замежных інвестыцый, па-ранейшаму будзе абараняць законныя правы і інтарэсы прадпрыемстваў з удзелам замежнага капіталу і прадастаўляць замежным інвестарам больш лепшыя паслугі.

Як адзначыў Сі Цзіньпін, у цяперашні час аднаўленне глабальнай эканомікі носіць нестабільны, нявызначаны і незбалансаваны характар. Актыўная інтэграцыя Кітая ў міжнародную эканоміку паслужыць важнай рухаючай сілай для азіяцкай і глабальнай эканомікі.

Дзякуючы пастаяннаму ўмацаванню ўзаемадзеяння Кітая са светам павялічваюцца магчымасці супрацоўніцтва ў галіне асваення рынку, інвестыцыйнай дзейнасці і ажыццяўлення зялёнага развіцця ў Кітаі, пашыраецца ўзаемадзеянне паміж Кітаем і замежнымі краінамі, лічыць старшыня КНР. 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040