Прадстаўнік Міністэрства камерцыі Кітая Шэнь Даньян на чарговай прэс-канферэнцыі заявіў, што гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва з'яўляецца асновай і правадніком у будаўніцтве "аднаго пояса, аднаго шляху", Мінкамерцыі ў бліжэйшы час пачне шматвектарную працу па стымуляванні гэтага будаўніцтва.
Шэнь Даньян сказаў, што ўсялякае стымуляванне гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з краінамі на Шаўковым шляху пашырае адкрытасць рынкаў краін-партнёраў, павышае ўзровень садзейнічання гандлю, выяўляе новыя крыніцы гандлёвага росту, а таксама дазваляе, абапіраючыся на зоны эканамічнага і гандлёвага прыгранічнага, трансгранічнага і міжнароднага супрацоўніцтва , пашыраць маштабы двухбаковых інвестыцый.
Таксама Мінкамерцыі Кітая мае намер паглыбляць розныя формы рэгіянальнага і субрэгіянальнага супрацоўніцтва, актыўна вывучаць фарміраванне новых зон свабоднага гандлю, абапіраючыся на дзейнасць сумесных і змешаных камісій па гандлёва-эканамічных пытаннях, умацоўваць сувязі з дзяржавамі на Шаўковым шляху. Сумеснае стымуляванне рэалізацыі шэрагу буйных праектаў па супрацоўніцтве дазволіць народам краін, якія ляжаць на Шаўковым шляху, як мага раней скарыстацца яго плёнам.
28 сакавіка дзяржкамітэт па справах развіцця і рэформаў, МЗС, Мінкамерцыі Кітая сумесна апублікавалі "Канцэпцыю і план дзеянняў па садзейнічанні сумеснаму будаўніцтву эканамічнага пояса Шаўковага шляху і марскога Шаўковага шляху 21 стагоддзя" для ўсеагульнага азнаямлення як у Кітаі, так і за яго межамі. --0--