Колькасць пацярпелых пасля землятрусу ў Тыбеце значна ўзрасла
  2015-04-29 13:37:59  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэс-канцылярыя народнага ўрада Тыбецкага аўтаномнага раёна ў 17:00 28 красавіка паведаміла, што ў выніку землятрусу ў Тыбеце 25 чалавек загінулі, 4 прапалі без вестак, 383 пацярпелі, каля 300 тыс. у рознай ступені закрануты бедствам. Колькасць пацярпелых і людзей, што церпяць бедства значна ўзрасла.

Да 12:00 28 красавіка ў Тыбеце ў выніку землятрусу абрынуліся 2511 будынкаў, пашкоджаны будынкі ў 24797 дварах, атрымалі пашкоджанні 82 манастыры (з іх 13 манастыроў атрымалі сур'ёзныя пашкоджанні, пашкоджанні сярэдняй ступені атрымалі 18 манастыроў).

Землятрус, які адбыўся ў Непале, закрануў 19 паветаў і раёнаў Тыбету, па ўсім рэгіёне бедствам у рознай ступені закрануты каля 300 тыс. чалавек.

Да 12:00 у выратавальных работах былі задзейнічаны звыш 22400 мясцовых кадраў, служачых НВАК, ваенных паліцэйскіх, памежнікаў і пажарных, а таксама звыш 130 адзінак тэхнікі, у агульнай колькасціі былі эвакуіраваны і размешчаны 47520 чалавек.

Для правядзення работ у зону бедства таксама былі накіраваны 12 медыка-эпідэміялагічных брыгад.

Пасля землятрусу мясцовыя ўлады накіравалі ў зону бедства 9542 палаткі, звыш 10 тыс. ватных коўдраў і тыбецкіх коўдраў, а таксама дзампу (ячменную муку), рыс, алей, іншыя прадукты харчавання і пітную ваду. --0--

 

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040