Паўднёвая правінцыя Гуандун – радзіма большасці раскіданых па свеце кітайцаў, і таму яшчэ дзесяць гадоў таму кантонская кухня пераважала ва ўсіх кітайскіх рэстаранах Еўропы і Амерыкі. Самыя знакамітыя стравы – смажаная лапша, смажаная гародніна з мясам, свініна пад кісла-салодкай поліўкай і грыбы з нарэзанымі на шматкі куранём – не галоўныя дасягненнія яе кухараў, бадай, самых смелых і вынаходлівых ва ўсім Кітаі. Яны прымяняюць велізарную колькасць розных інгрэдыентаў, у тым ліку (да жаху многіх) сабак, кошак, пацукоў, мурашак, змей і смаўжоў.