Вытанчаная, але каларыйная страва «Кураня ў клейкім рысе» гатуецца так: горка клейкага рысу, змешанага з курацінай, каўбасой, грыбамі, крэветкамі, арахісам і шынкай, абварочваецца вялікім лістом лотаса і варыцца на пары, прычым, арэхавы водар ліста прапітвае рыс. Калі вы аднойчы пабываеце ў кантонскім чайным доміку і захочаце пакаштаваць менавіта такую страву, услухайцеся, што прамаўляе пажылая разношчыца – яна павінна пракрычаць кантонскую назву стравы «ngo mai gai», што падобна да англійскай «Oh my God!».