4. Цзаа шаацзю – гарэлка, якую атрымліваюць метадам дыстыляцыі зерневай барды. Правінцыя Шаньсі вядома гарэлкай маркі "Фэньцзю".
Кітайская гарэлка падзяляецца па смаку і паху. Напрыклад, гарэлка маркі «Маатай» з правінцыі Гуйчжоу і гарэлка "Ланцзю" з правінцыі Сычуань адрозніваюцца прыемным лёгкім пахам; гарэлкі маркі "Лучжоу лаацзяа", маркі "Улянъе", "Цзяньнаньчунь", "Янхэ" маюць яркі гарэлачны пах, бо ў асноўным для вытворчасці выкарыстоўваюць гаалян. А гарэлка маркі "Фэньцзю" мае лёгкі і душысты водар, бо ў асноўным для яе вырабу выкарыстоўваюць рыс. Смак і пах залежаць ад розных кампанентаў і ад тэхналогіі вытворчасці, сыходных прадуктаў і асабліва ад вінных дражджэй.