Беларусы пра Кітай. Падарожжа ў правінцыю Ляанін
  2010-07-12 10:34:21  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кар: - Вераніка, а Вы можаце ўзгадаць зараз нейкую цікавую падзею, свята, якія прайшлі ва ўніверсітэце?

В.Цімкіна: - Падзей – вялікая колькасць, і ўсе яны рознапланавыя, таму што Ляанінскі ўніверсітэт – вялікі. Мы часта ўдзельнічаем у розных грамадскіх мерапрыемствах. Напрыклад, аднойчы мы ездзілі на канцэрт у Палац культуры горада Шэньяна і на кітайскай мове чыталі верш. Памятаю, як на зімовых канікулах мы ўдзельнічалі ў спаборніцтвах па лепцы пельменяў. Вядома, мы саступалі ў майстэрстве кітайцам, але ў той жа час гэта было вельмі цікава, незвычайна, таму што прымала ўдзел вялікая колькасць людзей. Былі і пажылыя кітайцы, і практычна дзеці, і прафесіяналы. Вялікая колькасць мерапрыемстваў – усіх не пералічыць.

Кар: - У Вас тут з'явіліся сябры за гады вучобы?

В.Цімкіна: - Так, вядома. Але ўсё роўна мае самыя вялікія сябры – гэта сям'я сябра майго бацькі. І рознасць культур, паверце, - не перашкода для сяброўства.

Кар: - Вераніка, Вашы новыя сябры ведаюць што-небудзь пра Беларусь?

В.Цімкіна: - Калі шчыра, я тут вельмі актыўна папулярызую і прапагандую беларускую культуру, я вялізнай колькасці людзей расказала, што Беларусь – гэта незалежная дзяржава са сваёй самабытнай культурай, мовай і традыцыямі. Многім цікава, як складваецца жыццё ў Беларусі, які яе палітычны лад, якія ў нас адбываюцца змены. Я з вялікім задавальненнем адказваю на ўсе пытанні. Мы нават часам адзначаем разам нашы святы. Напрыклад, кітайцам вельмі цікава, як мы святкуем свой Дзень нараджэння. Яны мала надаюць гэтаму ўвагі, таму з цікавасцю знаёмяцца з нашымі традыцыямі. А адзначаць беларусы ўмеюць. Вы, Раман, і самі выдатна пра гэта ведаеце.

Кар: - У Ляанінскім універсітэце Вы атрымалі, калі не памыляюся, дзве адукацыі?

В.Цімкіна: - Так, сапраўды. Спачатку я, прыехаўшы ва ўніверсітэт, год вывучала кітайскую мову. Гэта быў падрыхтоўчы перыяд для паступлення ў магістратуру. Там я, як ні дзіўна, была не вельмі занятая, і ў мяне было шмат вольнага часу. Хадзіла на дадатковыя заняткі па кітайскай мове. А потым звярнулася да кіраўніцтва ўніверсітэта з просьбай даць мне магчымасць атрымаць другую адукацыю – ступень бакалаўра. Вось так два гады я вучылася адначасова ў розных каледжах па двух спецыяльнасцях.

Кар: - Я так разумею, што горад і правінцыю Вы праехалі ўздоўж і ўпоперак. Якія цікавыя мясціны Вы паказалі б сваім сябрам?

В.Цімкіна: - Паказала б, вядома, правінцыю Ляанін. Тут – вялікая колькасць цікавых мясцін, прыгожых гарадоў. Калі вы хочаце ўбачыць мора і падыхаць чыстым марскім паветрам, едзьце ў Далянь. Калі вы хочаце паглядзець водныя пячоры, падобныя да французскіх, можна выправіцца ў Бэнсі – цікавае, незабыўнае месца. Прыгожая рака Ялуцзян – гэта не далёка ад мяжы з Паўночнай Карэяй. Хочаце палюбавацца ёю – адпраўляйцеся ў Дандун. Ды і ў самім Шэньяне – вялізная колькасць адметных мясцін: помнікаў гісторыі і культуры, паркаў і проста месцаў для адпачынку, бо Шэньян – не толькі прамысловы горад, але і буйны культурны цэнтр правінцыі. Тут знаходзіцца вельмі прыгожы Імператарскі палац, паркі Бэйлін і Данлін. Варта, дарэчы сказаць, выбрацца і ў прадмесці Шэньяна, дзе можна нядрэнна адпачыць і даведацца аб гісторыі і культуры Кітая. Маё самае любімае месца ў горадзе – парк Бэйлін. Там можна ўбачыць традыцыйную кітайскую архітэктуру, пазнаёміцца з гісторыяй. Парк вельмі вялікі. Стаміўшыся ад гарадскога шуму і паўсядзённай мітусні, вы заўсёды знойдзеце там ціхі куток, таму што ў адной з частак парку – сапраўдны лес. І калі зайсці ў гушчар лесу, то можа здацца, што вы апынуліся ў Беларусі – там такое ж чыстае паветра, а атмасфера – ціхая, прыемная, спакойная. Менавіта таму я больш за ўсё люблю бываць у гэтым парку.

Кар: - Вераніка, якім Вы бачыце развіццё Ляанінскай правінцыі ў недалёкай будучыні?

В.Цімкіна: - Мяркуючы па сённяшніх тэмпах яе развіцця, можна сказаць, што правінцыю Ляанін чакае добрая будучыня. Напрыклад, зараз тут вельмі актыўна развіваецца транспартная інфраструктура. Раней у Шэньяне была вялікая колькасць дарожных пробак. Зараз жа тут будуецца метро, якое адкрыецца восенню гэтага года. Вы паглядзіце, колькі тут узводзіцца новых будынкаў, прадпрыемстваў! Усё рухаецца, бо тэмпы эканамічнага развіцця, сапраўды, вельмі хуткія. Кажуць, што гады праз тры, калі тут завершацца самыя маштабныя будоўлі, Шэньян ператворыцца ў адзін з самых паспяховых гарадоў Кітая.

Кар: - Скажыце, а людзі, простыя кітайцы, паспяваюць за імклівымі тэмпамі развіцця горада і правінцыі?

В.Цімкіна: - Я лічу, што так. Яны ў гэтым плане – вялікія малайчыны. Яны не толькі захоўваюць свае традыцыі, але і ідуць у нагу з часам. Кітайцы – вельмі прадпрымальныя, вельмі гібкія ў адносінах да ўсяго новага, хутка ўбіраюць у сябе веды і выкарыстоўваць змены, што адбываюцца, сабе на карысць. У той жа час, яны вельмі цікавыя ў зносінах. На мой погляд, паўночныя кітайцы адрозніваюцца ад паўднёвых. Яны – прамалінейныя, сумленныя і шчырыя, дружалюбныя і вельмі гасцінныя. Таму мець зносіны з імі, нам, беларусам, вельмі лёгка, чымсьці нашы характары падобныя.

Кар: - І, напэўна, апошні пытанне: дзе б Вы яшчэ хацелі пабываць у Кітаі?

В.Цімкіна: - Вельмі хачу пабываць у Сіані – старажытнай сталіцы Кітая. У 70-х гадах мінулага стагоддзя там была знойдзена магільня першага імператара. Таму калі надарыцца выпадак, абавязкова наведаю гэты горад.

Кар: - Я так разумею, што ў Кітай Вы яшчэ вернецеся?

В.Цімкіна: - Спадзяюся ...


1 2
Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040