Навукоўцы з універсітэта Луізіяны (Louisiana State University), ЗША, знайшлі, што ў сталовай лыжцы чорнага рысу ўтрымліваецца значна больш карысных рэчываў, чым у так званых «суперпрадуктах», паведамляе брытанскае выданне The Telegraph.
Даследчыкі высветлілі, што ў чорным рысе - багата антыаксідантаў, антацыянаў, валокнаў і вітаміна Е. «Сталовая лыжка чорнага рысу ўтрымлівае значна больш антыаксідантаў, антацыянаў, чым чарніцы. Таксама ў рысе меньш цукру і больш вітаміну Е", - гаворыць адзін з даследчыкаў доктар Сюй Чжымінь.