Мастацтва выразання з паперы
  2011-01-25 10:41:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Традыцыя выразання

Паводле традыцыі, напярэдадні свята Вясны (кітайскага Новага года) у кожнай хаце вокны, дзверы і сцены ўпрыгожваюцца выразанымі з паперы карцінкамі з выявай іерогліфа «фу» (福), які азначае «шчасце». Побач з навагоднімі карцінкамі і парнымі надпісамі яны ўносяць ў дом атмасферу свята.

Да вяселля прынята ўпрыгожваць спальню маладых і іх рэчы выразаным з паперы іерогліфам «сі» (喜), які перакладаецца як «радасць». Ён сімвалізуе каханне, згоду і пажаданне шматлікага патомства. Вясельныя карцінкі – абавязкова з чырвонай паперы, бо менавіта чырвоны колер ва ўяўленні кітайцаў – колер радасці і шчасця. Затое ў выпадку смерці кагосьці ў памяшканнях развешваюцца гірлянды белых папяровых кветак, бо белы – колер смутку.


1 2 3
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040