Мастацтва выразання з паперы
  2011-01-25 10:41:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Тэматыка выразаных з паперы твораў

Для кітайскага мастацтва выразання з паперы характэрна алегарычнасць. Напрыклад, выява немаўляці на фоне лотасу і рыбіны. Здавалася б, якая можа існаваць сувязь паміж дзіцём і кветкай? Аднак, ва ўяўленні кітайцаў спалучэнне гэтых двух вобразаў азначае пажаданне шматлікага патомства з абавязковым нараджэннем хлопчыкаў, бо менавіта хлопчык сімвалізуе працяг роду. А рыба – сімвал жыцця ў дастатку. Гэтыя выразаныя з паперы карцінкі заўсёды суправаджаюць вяселле.

Іншая тэматыка – фрагменты з папулярных тэатральных спектакляў і іх персанажы.

Варта адзначыць, што ў нашы дні мастацтва выразання з паперы набыло шматлікіх паклоннікаў і ў горадзе. Тэматыка іх работ – гарадское жыццё. Побач з выразаннем шырока прымяняецца тэхніка абрывання паперы без дапамогі нажніц, выпальванне ўзора, аплікацыя і інш.

Выразанне з паперы ўвайшло ў лік выяўленчых мастацтваў краіны. Мала каму раней вядомыя вясковыя майстрыхі ўдастоены сёння звання майстроў народнай творчасці. У апошнія гады з'явіліся мастацкія работы, наклееныя на аркуш паперы кантраснага колеру. Ёсць творы, якія імкнуцца перадаць унутраны свет чалавека і яго мару аб прыгожым. - 0 -


1 2 3
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040