Опера куньцюй (частка1)
  2011-02-09 09:48:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Опера куньцюй, ці куньцзю, 18 мая 2001 года абвешчана ЮНЕСКА «ўзорам вуснай і нематэрыяльнай спадчыны чалавецтва».

Гісторыя ўзнікнення куньцюй бярэ пачатак з даўніх часоў. Опера ўзнікла ў Куньшані ў апошнія гады праўлення дынастыі Юань, яе гісторыя налічвае больш за 600 гадоў. Пачынаючы з дынастый Сун і Юань, кітайскі тэатр адрозніваўся на поўдні і на поўначы, нават у розных рэгіёнах паўднёвага Кітая опера мела свае асаблівасці.

На сконе юанскага праўлення вядомы даследчык оперы Гу Цзянь упарадкаваў і крыху перарабіў першапачатковы матыў папулярнай тады на тэрыторыі Куньшані наньцюй (паўднёвай оперы), назваўшы атрыманае куньшаньцян (мелодыі Куньшані), што і стала прататыпам куньцюй. Пры дынастыі Мін, у перыяд Вялікага Спакою (1522 - 1566 гг. н.э.), адметны музыказнавец Вэй Лянфу рэфармаваў правілы складання і выканання куньшанскіх мелодый, засвойваючы вартасці хаянскай і іянскай паўднёвай оперы, вылучаючы тым самым прыгажосць і павольнасць, уласцівыя стылю куньшаньцян. Пад яго ўмелым кіраўніцтвам опера таксама пераняла паўночны спосаб выканання пад акампанемент флейты, кітайскай дудкі, шэна (шэн – кітайскі духавы музычны інструмент, які складаецца з мноства трубак рознай даўжыні), кітайскай чатырохструннай гітары піпы, і ператварылася ў тонкі і вытанчаны від мастацтва. Пасля такое «ювелірнае» спалучэнне ўласцівасцяў паўднёвай і паўночнай оперы атрымала агульнапрынятую назву «куньцюй».


1 2
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040