З гадамі, па прычыне частых гастроляў оперных труп, куньцюй дайшла да Пекіна і Хунані, накладваючы адбітак на тэатр у цэлым і становячыся нарматыўным матывам опернага мастацтва. У канцы праўлення дынастыі Мін і падчас станаўлення цінскай дынастыі куньцюй дайшла да Сычуані, Гуйчжоу і Гуандуна і стала операй дзяржаўнага маштабу. Спачатку куньцюй выконвалася пераважна на сучжоўскім дыялекце народнасці у, але пасля пранікнення на іншыя тэрыторыі опера асімілявала, змяшалася з мясцовымі дыялектамі, народнай музыкай і дала пачатак вялікай колькасці музычных плыняў. Да перыяду Цяньлун эпохі Цін куньцюй дасягнула росквіту і пачала панаваць на опернай сцэне.
Опера куньцюй – прыгожая, меладычная і мяккая. Пры поўным акампанеменце флейта выступае ў якасці вядучага інструмента, што прымушае музыку «пералівацца». З прычыны таго, што выканальніцкае акцёрскае майстэрства пастаянна развівалася, персанажы перажывалі ўсё больш складаную дыферэнцыяцыю. Так, напрыклад, амплуа старога пачынае падраздзяляцца на фумо, лаавай і лаашэн; амплуа маладога чалавека – на гуаньшэн, сяашэн і цзіншэн; амплуа адмоўнага героя – на дамянь, баймянь, эрмянь і сяамянь; амплуа гераіні – на лаадань, чжэндань, цзодань, цыхуадань, удань, людань і г.д. Кожнае амплуа фарміруе цэласны набор умоўных прыёмаў гульні.
Гэтыя абумоўленыя рухі і рэплікі праз малюнак характару вобразаў, перадачу настрою героя, тэатральную гіпербалу і заразлівасць гульні сфарміравалі цэласную выканальніцкую сістэму акцёрскага майстэрства куньцюй.
Вядома, стаўшы самастойным відам мастацтва, опера куньцюй ужо перажыла перыяд свайго росквіту, і яе папулярнасць пайшла на спад, але яна па сутнасці працягвае жыць у многіх відах музычнай драмы, такіх, як пекінская опера, шаасінская, сычуанская, хунанская, учжоўская, ціянская, гуйцзянская і драма люцзы, якія падпалі под моцны уплыў з яе боку і па сённяшні дзень збольшага захоўваюць рэпертуар і напевы оперы куньцюй. - 0 -