Опера куньцюй (частка2)
  2011-02-11 10:39:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Куньцюй – старажытны від оперы ў сучасным Кітаі, жамчужына кітайскага тэатральнага і опернага мастацтва. Тэксты твораў напоўнены прыгажосцю, спосабы апісання маюць інтэнсіўную мастацкую афарбоўку. Куньцюй адрозніваецца ад іншых відаў опернага мастацтва, бо яна мае пэўны набор сцэнарыяў. Творы куньцюй уключаюць змешаныя драмы перыяду Юань, паўднёвую оперу дынастыі Сун, мінскія і цінскія навелы і аранжыроўкі, а таксама творы новай эпохі. Усе яны займаюць вельмі важнае месца ў гісторыі літаратуры Кітая, бо атрымалі вядомасць дзякуючы поспеху на тэатральнай сцэне.

Куньцюй у поўнай меры захоўвае традыцыі кітайскай музыкі і літаратуры. Як сказаў вядомы кітайскі пісьменнік Бай Сяньюн, куньцюй – гэта «вытанчанасць, прыгажосць мелодыі, манеры выканання і рыторыкі. Гэта лірычнае, ідэйнае, сімвалічнае паэтызаванае мастацтва найлепшым чынам адлюстроўвае традыцыйную кітайскую эстэтыку. Куньцюй – нацыянальнае мастацтва глабальнага характару, якое выходзіць за моўныя рамкі.»


1 2 3
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040