Опера куньцюй (частка2)
  2011-02-11 10:39:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Звяртаючы ўвагу на літаратуру і мастацтва Кітая, нельга не заўважыць, што яны праяўляюць асаблівасці выразнай перыядычнасці і паэтапнага развіцця на працягу сацыяльных трансфармацый. Шыцзін, чуйскія строфы, старажытнакітайскія юэфу, танскія вершы, сунскія выслоўі, юанскія матывы, мінскія навелы, цінскія апавяданні, лакальныя віды спектакля і іншыя віды мастацтва маюць адзін і той жа корань, але свае асаблівасці. Асноўная форма выканання мінскай навелы – менавіта опера куньцюй, якая развілася з юанскіх цзацзю, пераняўшы іх асаблівасці, і стала прабацькам цінскіх лакальных спектакляў і пекінскай оперы.

У 800-гадовай гісторыі кітайскай оперы куньцюй – 600 гадоў. Яна і па гэты дзень захавала некаторыя матывы юанскіх цзацзю і паўднёвых спектакляў, такіх, як «Даньдаахуэй» і «Чжансэ Чжуанюань». У пекінскай оперы і іншых лакальных спектаклях дагэтуль выступаюць з рэпертуарам куньцюй. Літаратура гэтага стылю адлюстроўвае цэлую эпоху, сацыяльнае становішча на працягу стагоддзяў і нават шлях чалавечага жыцця. «Півоневая альтанка», «Палац даўгалецця», «Веер з пялёсткаў персіка» – пік літаратурнай эпохі Кітая, роўна як і яркая жамчужына літаратурных колаў свету.


1 2 3
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040