Агародніна як галоўны кампанент правільнага харчавання
  2011-03-28 15:54:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскі іерогліф 菜 (цай) мае некалькі цесна звязаных паміж сабой значэнняў: «агародніна», «прыгатаваныя стравы» і «кухня» (як сукупнасць нацыянальных ці рэгіянальных кулінарных асаблівасцяў). Ён уключае графічны кампанент «трава», які ўказвае на сувязь значэння гэтага іерогліфа з раслінамі і на важнасць зеляніны і агародніны ў кітайскай кухні, бо ў Кітаі ядуць больш за 600 іх відаў, што ў сем разоў больш, чым у заходніх краінах.

Кітайскі рэвалюцыянер Сунь Ятсэн (1866-1925 гг.) пісаў, што пусты чай і варанае зерне складаюць паўсядзённую ежу простых кітайцаў, якія ядуць таксама шмат агародніны і доўфу. Такі рацыён харчавання знаходзіцца ў поўнай адпаведнасці з рэкамендацыямі кітайскай медыцыны па здаровым ладзе жыцця. Сярод сельскага насельніцтва Кітая найбольшая працягласць жыцця – у тых, хто не ўжывае алкаголь і есць мала мяса.

1 2
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040