Танка - таямнічы жанр тыбецкага жывапісу
  2011-06-02 16:12:11  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

"Танка" - тыбецкае слова, якое складаецца з двух сэнсавых частак: "тан" па-тыбецку - "прастора". Тыбецкі мастак Цінданландж тлумачыць значэнне слова "тан" так: "На адным палатне можна намаляваць сотні і тысячы Буд. А можна намаляваць толькі адну яго фігуру". "Ка" можа быць пераведзена з тыбецкай як "запаўненне прабелу".

Паводле падання, першая танка створана правадыром народа тубо Сундзан-ганбо крывёю з носа. Паводле іншай версіі, жанр сфарміраваўся з упрыгажэнняў, якія манахамі вешалі на сцены падчас чытання сутраў. Лічыцца, што жанру танка 1400 гадоў.

        

Спецыялісты сцвярджаюць, што гісторыя танка - неаддзельная ад гісторыі качавых плямёнаў Тыбэцкага нагор'я. Скруткі танка былі для качэўнікаў перасоўнымі храмамі, бо натуральна, што скруткі больш простыя ў транспартаванні і захоўванні, чым статуі. Танка заўсёды можна павесіць і на сцяне, і нават на галінцы дрэва. Танка стала аб'ектам культавага жывапісу, перад ёй тыбетцы маліліся і здзяйснялі рэлігійныя абрады.

Самая маленькая танка - памерам з далонь. Ёсць танка ў некалькі соцень квадратных метраў - у Тыбеце падчас рэлігійнага свята яе разгортваюць на схіле пагорка.

1 2 3
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040