Кітайскі фарфор
  2011-06-21 16:13:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскі фарфор – частка кітайскай традыцыйнай культуры. Англійскае слова «china» азначае і «Кітай», і «фарфор». На арабскай мове сэнс словазлучэння «фарфоравы прадмет» азначае «кітайскі», «з Кітая».

Фарфор – адно з найвялікшых дасягненняў старажытнага Кітая, якое неаддзельна ад краіны паходжання і распаўсюджана ва ўсім свеце. На працягу тысячы гадоў фарфоравыя вырабы дарылі сяброўскім краінам, дыпламатам ад імя дзяржавы, сябрам, мясцовай шляхце. Дзякуючы гэтым падарункам умацоўвалася сувязь Кітая са знешнім светам, наладжваліся трывалыя сяброўскія сувязі і распаўсюджвалася кітайская культура.

Калі гаворка заходзіць аб кітайскім фарфоры, то нельга не згадаць аб фарфоры Цзіндэчжэня – горада, які называюць «сталіцай кітайскага фарфору». Цзіндэчжэнь славіцца сваім фарфорам на ўвесь свет. Гісторыя мясцовай фарфоравай вытворчасці налічвае 1700 гадоў. Імклівае развіццё горада пачалося ў гады дынастыі Юань. У 1278 годзе была створана адзіная дзяржаўная сістэма кантролю за вытворцасцю фарфору ў Цзіндэчжэні – упраўленне па справах фарфору Фулян. У тыя часы гарадок выкарыстоўваў адмысловую тэхналогію для абпалу белага фарфору. А манголы (дынастыя Юань – мангольская) лічыла белы колер сімвалам шчасця. Таму цзіндэчжэнскі фарфор пераважна белы.

Паводле археалагічных даных правобразам фарфору з'яўляецца прымітыўны цінцы, падчас вырабу якога ўжо выкарыстоўваўся як тэхналагічны працэс, які прымяняецца пры вырабе фарфору, так і пачатковае ганчарнае майстэрства. А ў павеце Сясянь правінцыі Шаньсі знойдзены вырабы ў тэхніцы цінцы, якім ужо 4200 гадоў.

1 2
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040